Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 24.92K
Апісанне з канала

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні

2023-07-06 23:30:41
#main Галоўнае за 6 ліпеня

На беларускай мяжы людзей прымушаюць адмаўляцца ад картаў паляка. Што рабіць?

Святлана Ціханоўская прыбыла з візітам у італьянскую сталіцу

Лукашэнка сёння вырашыў раздаць чарговую порцыю сенсацыйных заяў, выступіўшы перад прадстаўнікамі замежных медыяў

BYPOL: міністр транспарту Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам

Каардынацыйная рада зладзіць аўдыт дзейнасці «ByPol» і Аляксандра Азарава

У пытанні замены пашпарту ў Польшчы цяпер ёсць рашэнне. Стала прасцей атрымаць падарожны дакумент

Прадстаўніца Кіберпартызанаў: У БДУ існуе сакрэтны аддзел, які займаецца аховай «дзяржаўных таямніцаў». БДУ пацвердзіў узлом

Спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі ліквідацыю расейскіх лагераў на беларускіх палігонах

Украіна дагнала Расею па колькасці танкаў. Вынікі 498-х содняў поўнамаштабнай вайны

Цукерберг запусціў аналаг Twitter. Мы пайшлі тэставаць
804 views20:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 23:19:07
У Варшаве знікла беларуска. Апошні яна выходзіла на сувязь на вакзале

Пра знікненне жанчыны паведаміў ейны сын. Зніклую клічуць Нона Кучынская, яна накіроўвалася на адпачынак у Італію.

Як піша сын, жанчына спазнілася на рэйс, але ёй знайшлі іншы. Паляцела яна на ім ці не – невядома. У месца прызначэння Нона не патрапіла. Апошні раз жанчына звязвалася з сынам 4 ліпеня ў 17:35 з аўтобуса на Варшаўскім вакзале.

Таксама вядома, што ў Ноны няма тэлефона, яна збіралася купіць новы.

Калі вы валодаеце інфармацыяй пра Нону і яе месцазнаходжанне, напішыце ейнаму сыну ў Instagram.
1 view20:19
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 22:56:01
Рэпрэсіі ў Беларусі 6 ліпеня

Паліну Шарэнда-Панасюк перавялі ў СІЗА пасля «Навінак»;

Бацьку былога вязня Станіслава Паўлінковіча выклікалі на размову ў КДБ;

Першы каментар пасля вызвалення з Акрэсціна штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук;

Будуць судзіць адвакатку Юлія Юргілевіч. Яна абараняла Алеся Пушкіна, Ігара Банцэра, Андрэя Сакалоўскага і іншых;

46-гадовую Таццяну Залатар асудзілі да аднаго года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту з белымі кветкамі і шарыкамі;

Супрацоўніка ААТ «Нафтан» Мікіту Белавусава аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмізму» – яго знайшлі памежнікі на беларуска-расейскай мяжы;

Пінчука Кірыла Барысава асудзілі на два гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку;

Кацярыну Леў за каментары ў сацсетках пакаралі пазбаўленнем волі на 2 гады і штрафам 3 700 рублёў;

Instagram-старонкі «belbostan», «belarusea», «bialorusini.krakow». Папаўненне «спісу экстрэмістаў».
842 views19:56
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 22:31:20
Туалетную паперу з Лукашэнкам не жадаеце?

Мы знайшлі на польскім сайце Allegro цікавы прадукт – туалетная папера з выявай Лукашэнкі, стылізаванай пад Гітлера. 30 метраў паперы ў экалагічнай упакоўцы, і ніякага пластыку, гаворыцца ў апісанні.

Цана – 30 злотых (прыкладна 18 беларускіх рублёў або крыху больш за 7$). Карыстальнікі ацэньваюць прадукт у пяць зорак.
1.8K viewsedited  19:31
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 22:11:06
Сёння зноў адзначаюць Купалле. Як так?

Дзень летняга сонцастаяння – 21 чэрвеня. Гэта калі гаварыць пра астранамічную з’яву. Для аграрнай культуры такая падзея была істотнай і святкавалася шырока, спараджаючы свае міфы.

Аднак з прыходам хрысціянства да Купалля прывязалі дзень Яна Прадвесніка, і пачалася блытаніна кшталту «Івана Купалы». Між тым гэта два розныя святы.

Урэшце ж маем цяпер два святочныя дні: 24 чэрвеня паводле каталіцкага календара і 6 ліпеня – паводле праваслаўнага.

10 фактаў пра свята, якое спрадвек адзначалі нашыя продкі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
2.1K views19:11
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 21:51:19
«Мы не хочам вайны. Мы хочам вызваліць сваю Радзіму»

Дзясяткі ўдзельнікаў Паспалітага рушэння сабраліся ў трэнавальным лагеры ў Польшчы.

Паглядзіце як праходзяць трэнаванні і што кажуць самі вайскоўцы пра сваю падрыхтоўку

Сюжэт з трэнавальнага лагера цалкам глядзіце ў праграме «Тыдзень» на youtube-канале «Белсат News»
580 views18:51
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 21:26:03
Каардынацыйная рада зладзіць аўдыт дзейнасці «ByPol» і Аляксандра Азарава

Раней Аляксандр Азараў звярнуўся да КР з прапановаю накіраваць трох сваіх прадстаўнікоў у Назіральную раду «Fundacji ByPol», якія могуць дапамагчы зладзіць фінансавы аўдыт. Але КР устрымалася ад гэтай прапановы.

Праз VPN Без VPN
233 views18:26
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 21:02:15
Ці могуць на мяжы патрабаваць адмовіцца ад Карты паляка? Спыталі юрыстаў

На «гарачай лініі» Памежнага камітэту Беларусі «Белсату» сказалі, што картку не адбяруць і патрабаваць напісаць адмову ад карткі не могуць, а пры перасячэнні мяжы Карта паляка не выконвае ніякай ролі.

Калі будуць патрабаваць адмовіцца ад карткі, параіла спытаць, хто гэта патрабуе (памежнікі ці не памежнікі) і звяртацца ў адпаведную структуру.

Праваабаронца «Human Rights Impact», юрыст Раман Кісляк кажа, што ўлады цалкам маглі даць устаноўку застрашваць уладальнікаў Карты паляка і цалкам могуць неўзабаве зрабіць Карту паляка незаконнай.

Падрабязней чытайце ў нашым матэрыяле

Праз VPN Без VPN
969 views18:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 20:40:25
Такога нават не было ў савецкія часы...

У Беларусі дзецям з малых гадоў даюць зброю, прымушаюць маршаваць і расказваюць пра вайну. Так рэжым Лукашэнкі рыхтуе новых «патрыётаў».

Спыталі ў псіхолага, як паўплывае гэткі падыход на далейшае жыццё.
1.6K viewsedited  17:40
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 20:21:08
З гімна цяпер будуць пачынацца ўсе спартовыя мерапрыемствы. Але не з таго, якога хацелася б

Пра гэта піша выданне «Народная воля». Савет міністраў пастанавіў, што перад пачаткам спартовых мерапрыемстваў цяпер трэба праспяваць гімн і падняць сцяг.

Таксама ў дакуменце гаворыцца:

«Руководитель (представитель) участников спортивных мероприятий (начальник учебно-тренировочного сбора) обязан обеспечить недопущение использования незарегистрированных флагов, вымпелов, а также эмблем, символов, плакатов, транспарантов и других средств, содержание которых направлено на причинение ущерба общественному порядку, правам, свободам и законным интересам граждан».
1.9K views17:21
Адкрыць / каментаваць