Get Mystery Box with random crypto!

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Лагатып тэлеграм-канала belpolk_pagonya — Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ" Г
Лагатып тэлеграм-канала belpolk_pagonya — Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"
Адрас канала: @belpolk_pagonya
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.92K
Апісанне з канала

Грамадзянскае аб'яданне "Пагоня" створана з мэтай дапамогі і садзейнічанню воінам, добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-09-02 09:21:29 "Гэта пытанне часу, калі вайна прыйдзе ў Беларусь"

Добраахвотнік палка "Пагоня" ў інтэрв'ю на Еўрарадыё распавёў пра страхі Лукашэнкі, помсце карнікам, Вадзіме Пракоп'еве, Новую Беларусь, а таксама аб тым, ці прыйдзе вайна ў нашу краіну.

Пра гэта і шмат чаго іншага можна паглядзець па спасылцы
701 views06:21
Адкрыць / каментаваць
2022-08-21 13:15:23
Беларускі полк "Пагоня" пашырае свае шыхты падраздзяленнем Авіявыведкі!

Байцы авіявыведкі далучыліся да палка "Пагоня" у складзе першай асобнай брыгады спецпрызначэння ЗСУ імя Багуна. Падраздзяленне Авіявыведкі складаецца з групы падтрымкі і двух разведвальных крылаў.

Авіявыведка ўжо забяспечана ўсім неабходным абсталяваннем ад тэхнікі да аптэчак, байцы прайшлі праз праграму падрыхтоўкі ў еўрапейскіх інструктараў.

Падраздзяленне Авіявыведкі палка "ПАГОНЯ" было створана пры падтрымцы Prague Support Team @praguesupportteam, Фонду BySol @bysol і іншых арганізацый.

Прадстаўнікі беларускага бізнесу і фізічныя асобы могуць падтрымаць пашырэнне палка "ПАГОНЯ" і стварэнне новых падраздзяленняў. Просім звязвацца праз тэлеграм-бот: @polk_pahonia.
4.1K views10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 17:34:31
Зянон Пазьняк выказаўся пра Валерыя Сахашчыка:

Тут я павінен засьведчыць, што Валеры Сьцяпанавіч Сахашчык прыстойны беларускі афіцэр гонару, патрыёт Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону. Трэба падтрымліваць такіх людзей, якія хочуць дапамагчы Бацькаўшчыне ў цяжкі для народу час. Не зьвяртайма ўвагі на брэх сабачы. Свабода наперадзе. Жыве Беларусь!
5.7K viewsedited  14:34
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 14:35:40
Былы баец палка Каліноўскага з пазыўным Зубр выказаў сваё меркаванне пра полк “Пагоня”:

Хоць "полк" — гэта гучна сказана, але ў мяне адназначна станоўчае стаўленне да байцоў "Пагоні". Я паважаю гэтых хлопцаў за тое, што яны прайшлі доўгі шлях. У іх былі праблемы з афармленнем. Людзі з каліноўцаў спрабавалі цалкам манапалізаваць усё [беларускае] ваеннае поле ва Украіне. Я ганаруся тым, што пагонеўцы змаглі супрацьстаяць і выстаялі, не адступілі ад сваіх планаў і ідэй. На цяперашні момант, наколькі мне вядома, яны ўжо ўдзельнічалі ў баях, выконваюць аперацыі і рухаюцца далей.

Крыніца: Еўрарадыё
5.4K views11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 13:43:34 Беларус-добраахвотнік з пазыўным Зубр, які раней ваяваў у палку Каліноўскага, выказаўся наконт прызначэння Валерыя Сахашчыка на пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы пераходнага кабінета:

На мой погляд, гэта чалавек з самым вялікім досведам у плане адукацыі. Ён быў на высокай пасадзе і ўзначальваў даволі элітную дэсантна-штурмавую часць. Я да яго стаўлюся станоўча, таму што водгукі пра яго ад людзей у асноўным добрыя. Першы месяц працы пакажа, як Сахашчык сябе праявіць. Таму чакаем, спадзяёмся. На мой погляд, мы ўсе павінны аб'яднацца, падтрымаць Валерыя Сахашчыка і дапамагчы яму дамагчыся поспеху ў агульнай справе.

Еўрарадыё: Сахашчык выказаўся, што будзе рабіць усё, каб у Беларусі не дайшло да грамадзянскай вайны. Атрымліваецца, сілавы сцэнар змены ўлады адпадае?

Толькі недасведчаны цывільны або псіхічна нездаровы чалавек можа жадаць грамадзянскай вайны. І ні адзін разважны чалавек не хоча браць на сябе адказнасць за гібель падначаленых. Таму гэта правільная пазіцыя. Нам не патрэбна грамадзянская вайна. Але ў Беларусі хунта акупавала ўладу, і калі давядзецца вырашаць сілавым шляхам, то нам патрэбны будзе менавіта бліцкрыг.

Крыніца: Еўрарадыё
4.3K views10:43
Адкрыць / каментаваць
2022-08-10 14:17:51 «Калі б у беларускага народа ў 2020 годзе было б крыху зброі, то было б зусім па-іншаму»

Валерый Сахашчык, былы камандзір 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады, а цяпер прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, даў інтэрв'ю выданню @radiosvaboda, дзе расказаў пра пратэсты ў Беларусі і вайну ва Украіне:

Камусьці прастрэлілі нагу куляй, якая павінна была быць гумовай, а аказалася зусім іншай. Дзяўчыну, дачку маёй добрай знаёмай, згвалтавалі так, што пасля гэтага яна засталася калекай — і фізічна, і псіхалагічна. Шмат людзей пабілі і арыштавалі проста так, бо яны аказаліся не ў тым месцы. Як да такога можна ставіцца, калі ёсць сумленне?

Калі б у беларускага народа ў 2020 годзе было б крыху зброі на руках, то было б зусім па-іншаму. Карныя органы ў такім выпадку не дазволілі б сабе так сябе паводзіць. Яны рабілі гэта толькі таму, што зразумелі: перад імі бяззбройныя людзі.

Ні адна краіна ў свеце не бывае гатова да вайны. Вайна — ненармальны стан грамадства. Але людзі абараняюць сваю Радзіму і будуць працягваць гэта рабіць. Украінцы валодаюць высокім баявым духам, высокай нацыянальнай самасвядомасцю.

Поўнае інтэрв'ю можна прачытаць па спасылцы
3.8K views11:17
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 16:48:55 Камандзір палка "ПАГОНЯ" Валерый Сахашчык узначаліць сілавы блок у пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.

Першая прамова Валерыя Сахашчыка пасля прызначэння прадстаўніком Ціханоўскай.

Падпалкоўнік-дэсантнік заявіў, што на яго на радзіме завялі некалькі крымінальных спраў, але следчыя не даюць азнаёміцца з іх матэрыяламі. Таксама ён кажа, што Зянон Пазняк можа далучыцца да працы кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай.

«Я яму сказаў, што беларусы перастануць спрачацца і абʼяднаюцца ў адну сілу. Ён сказаў: калі гэта так, я з вамі, працую ў агульнай камандзе. Я ўпэўнены, што так і будзе», — сказаў Сахашчык.

Цалкам прамову глядзіце па спасылцы:


54.3K viewsedited  13:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 21:06:42 "Каб прадоўжыць барацьбу, нам трэба адаптавацца да існуючай сітуацыі і стварыць урад"

Памочнік камандзіра палка "Пагоня" Вадзім Пракоп'еў запісаў відэазварот аб канферэнцыі "Новая Беларусь":

Ведаю, што многія, як і я, расчараваліся ў эфэктыўнасьці кіраўнікоў нашага пратэсту і чакаюць рэальных дзеяньняў. Менавіта зараз у нас ёсць магчымасць сабраць волю ў кулак і сумеснымі намаганнямі данесці да Святланы Ціханоўскай і іншых беларускіх палітыкаў адну думку: каб прадоўжыць барацьбу, нам трэба адаптавацца да існуючай сітуацыі і стварыць урад. Не штат, не офіс, не кабінет, а менавіта ўрад. Без гэтага кроку нічога не будзе. Ні сыходу дыктатара, ні новых выбараў, ні выпушчаных палітвязняў.

Пакуль нашыя хлопцы і дзяўчаты змагаюцца і паміраюць ва Украіне, Святлану Ціханоўскую не хочуць бачыць у Кіеве і яе прадстаўнікоў не пускаюць ва Украіну. Калі надыдзе канец гэтай эпічнай сімуляцыі дзейнасці, які вельмі дорага каштуе беларускаму народу? Адказ просты: ніколі, калі мы самі не ініцыюем змены.

У нас няма лішняга часу і лішніх беларусаў. Калі не прыняць рашэнне, то канферэнцыя ператворыцца ў пустыя вячоркі, будзе спроба імітаваць аўдыт і паставіць пару новых крэслаў у офісе Святланы, памяняўшы яго назву, але не сутнасць.

Поўны зварот Вадзіма Пракоп'ева глядзіце па спасылцы
4.3K views18:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-06 12:38:00
Памочнік камандзіра палка “Пагоня” Вадзім Пракоп'еў распавёў пра свае чаканні ад канферэнцыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Вільні:

Лічу, што будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб імітаваць новыя смелыя падыходы. Напрыклад, стварэнне Кабінета, абвяшчэнне ініцыятыў у рамках Рабочага руху і гэтак далей. Без істотных і структурных змен. Прадбачу спробу любымі сродкамі ператварыць бяздзейную Каардынацыйную раду ў саюзнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай. Для вагі. Упэўнены, што будзе прапанова правесці аўдыт у прымітыўнай форме. Упэўнены, што ніхто не возьме на сябе адказнасць за памылкі двух гадоў. Ніхто не набярэцца мужнасці падаць у адстаўку. Будзе шмат пустых прамоў і фатаграфій.

У такім фармаце гэтая сустрэча нічым не будзе карысная людзям унутры Беларусі. Унутры краіны засталося нямала людзей, гатовых змагацца, аднак яны за два гады зразумелі, што офісы за мяжой абсалютна не настроены на барацьбу. Мэты не супадаюць, таму карысці нуль.

Людзям патрэбная кансалідацыя здаровых дэмакратычных сілаў як за мяжой, так і ўнутры краіны і вырашэнне канкрэтных палітычных задач унутры Беларусі. На канферэнцыі патрэбная жорсткая дыскусія з узаемнай крытыкай, якая павінна прывесці да выпрацоўкі выразнай адзінай стратэгіі па дасягненні пастаўленых мэт. А глабальная, стратэгічная мэта на дадзены момант у нас адна – зрабіць Беларусь незалежнай ад двух дыктатараў.
4.6K views09:38
Адкрыць / каментаваць
2022-08-05 12:40:17
Былы палітвязень Ціхан Клюкач далучыўся да палка «Пагоня»

Як кажа Ціхан, цяпер ён знаходзіцца на трэніровачнай базе ў Польшчы і хутка плануе выправіцца ва Украіну. Прычыну Ціхан тлумачыць так:

Вырашыў далучыцца па той жа прычыне, што калісьці сеў у турму, а потым далучыўся да палка Каліноўскага. Мэта адна — свабодная Беларусь. Цяпер барацьба з Расіяй і Пуціным — гэта шлях да перамогі над узурпатарам Лукашэнкам. Ён не мае ніякай палітычнай самастойнасці, ён — толькі «гаўляйтар» Пуціна на тэрыторыі Беларусі.

Вось што ён расказвае пра падрыхтоўку:

Магу сказаць, што арганізацыя тых жа трэніровак або забеспячэнне рыштункам знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Калі гаварыць пра людзей, якіх я тут сустрэў, то ўсё гэта нашы беларусы, якія абралі шлях збройнай барацьбы і якімі можна толькі захапляцца. А мая барацьба трывае: хто хоча ваяваць, той знаходзіць магчымасць.

Крыніца: "Наша Ніва"
4.3K views09:40
Адкрыць / каментаваць